22 красавiка 2025, aўторак, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі F-16 хоча атрымаць Украіна да канца года

6
Стала вядома, колькі F-16 хоча атрымаць Украіна да канца года

Кіеў спадзяецца на цэлую эскадрыллю.

Украіна спадзяецца атрымаць ад заходніх партнёраў шэсць знішчальнікаў F-16 гэтым летам і ў цэлым да 20 самалётаў – да канца 2024 года.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле словаў крыніцаў, знаёмых з гэтым пытаннем, працэс адпраўкі ваенных самалётаў ва Украіну пакуль ускладняецца пытаннямі з запчасткамі і моўным бар'ерам паміж украінскімі пілотамі і іх замежнымі інструктарамі.

Людзі, якія займаюцца гэтым пытаннем, таксама занепакоеныя тым, што ва Украіне бракуе ўзлётна-пасадачных палосаў, а тыя, што ёсць, уразлівыя да расейскіх нападаў.

Паводле словаў аднаго з суразмоўцаў, Украіна, верагодна, зможа размясціць эскадрыллю F-16 – ад 15 да 24 самалётаў. Іншы суразмоўца агенцтва сказаў, што Кіеў спадзяецца атрымаць шэсць F-16 гэтым летам і да 20 – да канца года.

Выклікі пра F-16 былі настолькі сур'ёзнымі, што выклікалі сумневы адносна мэтазгоднасці адпраўкі самалётаў ва Украіну і таго, ці не з'яўляецца гэта вельмі дарагой праявай падтрымкі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, піша агенцтва. Высокапастаўлены чыноўнік NATO, з якім размаўляла агенцтва, пералічыў тры асноўныя пытанні, якія турбуюць планавальнікаў пра дастаўку F-16.

Па-першае, самалёты павінны быць рэканфігураваныя ў залежнасці ад іх задачаў, такіх як выведка або баявыя дзеянні. Па-другое, ва Украіне не так шмат доўгіх, якасных узлётна-пасадачных палосаў, неабходных для F-16, або хованак для абароны ад расейскіх нападаў. Па-трэцяе, лагістыка падтрымкі самалётаў з'яўляецца складанай – пачынаючы ад патрэбнасці ў запчастках і заканчваючы тэхнічным абслугоўваннем і пошукам інжынераў.

Іншы прадстаўнік NATO адзначыў, што Украіна спрабуе дасягнуць за некалькі месяцаў таго, што звычайна займае тры-чатыры гады.

Прадстаўнік кампаніі Lockheed Martin, вытворцы F-16, у адказе на пытанне праз электронную пошту заявіў, што «мы прадаўжаем падтрымліваць рэакцыю ўраду ЗША на канфлікт ва Украіне», не каментуючы пры гэтым, як будзе ажыццяўляцца абслугоўванне або пастаўкі запчастак для самалётаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках