Трамп выступіў з першай заявай пасля замаху на яго на мітынгу
9- 14.07.2024, 8:03
- 8,890
Кандыдат у прэзідэнты ЗША расказаў падрабязнасці аб сваім раненні.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп упершыню пракаментаваў замах, які ўчыніў на яго падчас мітынгу ў штаце Пенсільванія.
Пра гэта паведамляе The Washington Post.
У сваёй сацсетцы Truth Social ён заявіў, што паранены ў верхнюю частку правага вуха і страціў шмат крыві.
«У мяне стрэлілі куляй, якая прабіла верхнюю частку майго правага вуха. Я адразу зразумеў, што нешта не так, бо пачуў свіст, стрэлы, і адразу адчуў, як куля працяла скуру. Пачаўся моцны крывацёк», - паведаміў Трамп.
Ён падзякаваў Сакрэтнай службе ЗША і ўсім праваахоўным органам за хуткую рэакцыю на стральбу.
Дональд Трамп выказаў спачуванні сем'ям чалавека, які быў застрэлены і забіты, і яшчэ аднаго, які атрымаў цяжкія раненні.
«Неймаверна, што такое можа адбыцца ў нашай краіне», - адзначыў палітык.
Таксама кандыдат у прэзідэнты ЗША напісаў, што зламыснік, які адкрыў агонь, забіты, але звестак пра яго пакуль няма.
Нагадаем, падчас мітынгу ў штаце Пенсільванія, 14 ліпеня, на кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа быў учынены замах.