10 снежня 2024, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пекіне пануе сур'ёзнае расчараванне Пуціным

11
У Пекіне пануе сур'ёзнае расчараванне Пуціным

Такія фінты нязграбным васалам не даруюць.

Расейская ваеншчына стала аўтарам страшнага вайсковага злачынства, разбурыўшы падчас мэтанакіраванага ракетнага ўдару найбуйнейшую ва Украіне дзіцячую лякарню «Ахматдзет».

Трагедыя, якая здарылася, чарговым разам узрушыла свет, і прадэманстравала схільнасць пуцінскага рэжыму да самых жорсткіх актаў запалохвання. Акты такога кшталту не ўпісваюцца ў логіку разважнасці, дазваляюць чарговым разам выявіць антычалавечыя метады пуцінцаў у дасягненні імі сваіх пякельных мэт.

У Крамлі дагэтуль не адмовіліся ад задачы поўнага знішчэння суверэннай Украіны і чамусьці звязваюць з гэтым выжывальнасць рэжыму. Хаця насамрэч такая прывязка бачыцца самагубнай. Асабліва, улічваючы рост сярод саміх расейцаў падазрэнняў у адэкватнасці Пуціна, які ўсё менш і менш выклікае да сябе нават найменшую павагу.

Нават ужо з'явіліся чуткі аб падрыхтоўцы міністрам абароны РФ Белавусавым планаў па ліквідацыі правадыра. Нібыта новы кіраўнік МА РФ наладжвае сакрэтныя кантакты з Захадам, і ідзе інтэнсіўны абмен меркаваннямі, якім чынам можна скончыць пуцінскую вайну.

Найбольш слабы бок Пуціна - кваліфікацыя яго, як вайсковага злачынца, кліента Гаажскага трыбунала. На міжнародным узроўні расейскі ўзурпатар не ўспрымаецца. Яму даўно замоўленая дарога на шыбеніцу, таму ён вакол сябе фармуе кругавую паруку з падначаленых, якія застануцца з ім да канца, быўшы павязанымі крывёй, у тым ліку крывёю ўкраінскіх дзяцей.

Тут варта нагадаць, што падзеі 8 ліпеня якраз былі страшным абрадам ініцыяцыі Белавусава, імаверна, без яго ведама, а праз агентуру ўплыву Шайгу ў Мінабароны і Генштабе. Няма ніякага апраўдання ўдарам ПКС па лякарнях, жылых кварталах, бізнэс-цэнтрах. Проста сапраўдны генацыд, абуральнае парушэнне асноў Статута ААН. Чаго не зробіш, каб і Белавусава ўпісаць у лік тэрарыстаў, зрабіць цалкам сваім.

Нарэшце абнуліліся ўсе імітацыі Крамля на тэму мірных пастаноў, пасярэдніцкай місіі Орбана. Нават у Пекіне пануе сур'ёзнае расчараванне сваім нязграбным васалам, які кідаецца ў пошуках не толькі пералому ў сваёй агрэсіўнай вайне, але і падшуквае новых заступнікаў, накшталт Індыі, варожай Кітаю. Такія фінты не даруюць, і, магчыма, кітайцы балюча адкажуць расейцам, нельга выключаць, што ў Афрыцы, дзе яны блытаюцца пад нагамі ў кітайскіх каланізатараў і парушаюць глабальныя планы чырвонага імператара Сі.

Новым эпізодам узмацнення ціску на Украіну з боку Крамля выступаюць заявы прэс-сакратаркі МЗС РФ Захаравай аб нібы падрыхтоўцы ўкраінскім бокам правакацый з падрывам дамбаў Кіеўскай ГЭС і Канеўскага вадасховішча. Навошта і для чаго зусім незразумела. У вялікае праваслаўнае свята лаўроўская прыкарытніца выкінула ў масы абсурдную правакацыю, накіраваную на інфармацыйны тэрор украінцаў, узмацненне ў іх шэрагах настрояў страху і безвыходнасці.

Але будзем цвярозымі: такія рэзкія заявы пуцінскія тэрарысты робяць не проста так. Тут чарговы прыклад шматкампанентнай аперацыі. Вільготная мара Крамля палягае ў капітуляцыі Украіны, няхай нават коштам каласальнай людской трагедыі, накшталт затаплення часткі Кіева вадой з Кіеўскага мора. Адпаведна, пасля «Ахматдзета» на прыцэле ПКС аб'екты крытычнай інфраструктуры падвышанай небяспекі, нібыта дамбаў.

Нельга выключаць спроб нанясення ворагам ракетных удараў па згаданых дамбах, і наступны перавод стрэлак на ўкраінскі бок.

У той жа час эксперты падкрэсліваюць, устойлівасць канструкцый дамбаў, устойлівых нават да выкарыстання тактычнай ядзернай зброі. Пры гэтым узровень вады ў рэзервуарах вадасховішчаў не такі вялікі, каб прынесці РФ жаданы смяротны вынік. Пакуль усё выглядае як закладка пад нейкую будучую небяспечную акцыю, з мэтай схіліць Кіеў пайсці на повадзе расейскіх ультыматумаў.

Пасля саміту NATO Масква ўсвядоміла свае слабасці, прынамсі, дэфіцыт магутнасцяў для вытворчасці зброі саматугам, ненадзейнасць азіяцкіх партнёраў і эфемернасць паспяховых развязак на фронце. Таму па максімуме падвышае стаўкі, схіляючыся нават да арганізацыі тэхнагенных катастроф.

Тэлеграм-канал «Сито Сократа»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках