У Санкт-Пецярбургу адбылася страляніна з удзелам 12 чалавек
11- 14.07.2024, 11:48
- 9,572
Перастрэлку ўчынілі мясцовыя таксісты, якія не падзялілі кліентаў.
У расейскім Санкт-Пецярбургу адбыліся разборкі са стральбой, удзел у якіх узялі 12 чалавек. Былі затрыманыя трое мігрантаў, якія падазраюцца ў датычнасці да перастрэлкі.
Гэта мужчыны 1990, 1995 і 2000 гадоў нараджэння, іх даставілі ў пастарунак.
Папярэдне страляніну ўчынілі таксісты, якія нібыта не падзялілі кліентаў, паведамляюць СМІ.
«Па вуліцы разгульвалі мужчыны са зброяй і стралялі ў сваіх апанентаў, хаваючыся за прыпаркаванымі аўтамабілямі. У двух з іх былі прадметы, падобныя на аўтаматы, і ў аднаго - пісталет. У гэты момант няма дакладнай інфармацыі, была зброя баявой, халастой ці траўматычнай», – пішуць СМІ.
Паведамляецца, што падазраваныя ўцяклі з месца стральбы на дзвюх легкавушках: белы Volkswagen Polo - супрацоўнікі МУС ужо затрымалі яго кіроўцу і двух пасажыраў, і чорны Hyundai - ён з'ехаў з месца стральбы на вялікай хуткасці.
Паведамленняў аб пацярпелых з лякарняў не паступала, астатніх стралкоў пакуль яшчэ шукаюць.
Пасля стала вядома, што была распачатая крымінальная справа паводле артыкула «хуліганства з ужываннем зброі». Усе ўдзельнікі стральбы ўстанаўліваюцца.