На станцыі Коласава матацыкліст трапіў пад цягнік
8- 14.07.2024, 12:42
- 6,654
У БЧ раскрылі падрабязнасці.
Раніцай у нядзелю, 14 ліпеня, на станцыі Коласава два чалавекі загінулі пад коламі цягніка, паведамляе (прэс-служба) Беларускай чыгункі.
Трагедыя здарылася а 9.34, калі станцыю праязджаў цягнік №734 Берасце-Менск. Матацыкліст рухаўся разам з пасажырам і меў намер перасекчы пуці не па дарозе, а па пешаходным насціле на рэйках. Ён выехаў на пераход, не пераканаўшыся ў адсутнасці надыходзячага цягніка.
У выніку і кіроўца, і пасажыр матацыкла атрымалі смяротныя траўмы і памерлі.
Цягнік таксама быў пашкоджаны і быў вымушаны на час спыніць рух. Затрымка цягніка па далейшым маршруце складзе прыблізна 2 гадзіны.