«Нам здрадзілі»: Z-ваенкар Трынаццаты накінуўся на Лукашэнку
46- 14.07.2024, 21:52
- 45,356
У здрадзе акупант абвінаваціў і кіраўніцтва Расеі.
Вядомы Z-блогер і вайсковец Ягор Гузенка (Трынаццаты) адзначыўся гнеўнай тырадай на адрас Крамля і Лукашэнкі. Ён абвінаваціў кіраўніцтва Расеі і Беларусі ў здрадзе.
Свае допісы Трынаццаты апублікаваў увечары 13 ліпеня ў Telegram, паведамляе Дыялог.UA.
Z-блогер раззлаваўся праз тое, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка даў загад адводзіць войскі ад украінскай мяжы.
Трынаццаты быў да глыбіні душы абураны пастановай афіцыйнага Менска.
«На маю думку нам усім здрадзілі. Навошта вы, б**дзі, тады гэта задумалі? Дзе ж вашыя мэты «СВА»?», - напісаў Ягор Гузенка.