20 верасня 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычны аналітык: Ёсць толькі два сцэнары змены сітуацыі ў Расеі

5
Палітычны аналітык: Ёсць толькі два сцэнары змены сітуацыі ў Расеі

Менавіта гэтага баяцца ў Крамлі.

Змены ў Расеі могуць адбыцца толькі з дапамогай палацавага перавароту або рэвалюцыі. Абодва сцэнары імаверныя. Пакуль толькі невядома, што запусціць механізм. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДОМ выказала палітычны аналітык і галоўная рэдактарка партала After Empire Вольга Курносава.

«Уладзімір Пуцін з'яўляецца не проста аўтарытарным лідарам, гэта нікчэмная пародыя на Іосіфа Сталіна. Тая колькасць палітвязняў, прапаганды, якая льецца з экрана тэлевізара, падобная менавіта на сталінскія часы. Таму пытанне самае галоўнае — спачатку пачне мяняцца палітычная эліта ці адбудзецца рэвалюцыя? Палацавы пераварот або рэвалюцыя - гэта толькі два сцэнары, паводле якіх можа мяняцца сённяшняя Расея. Трэцяга не дадзена», - сказала яна.

Менавіта новая хваля мабілізацыі ў Расеі можа запусціць рэвалюцыю, мяркуе Курносава.

«Калі казаць пра рэвалюцыю, то спускавым кручком можа стаць новая хваля мабілізацыі, якую многія прадказваюць у верасні. Яе чакаюць і баяцца. Яе баяцца і ў Крамлі. І менавіта таму зараз расейскія ўлады загаварылі аб замірэнні. Бо калі працягваць рабіць тое, што яны робяць, ім патрэбная новая хваля мабілізацыі, а яна можа прывесці да рэвалюцыі. Таму Пуцін загаварыў пра мір», - патлумачыла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках