Няўзораў: Пасля замаху на Трампа грамадзяне ЗША падзяліліся на два лагеры
27- Аляксандр Няўзораў
- 14.07.2024, 18:35
- 19,646
І гэта не дэмакраты з рэспубліканцамі.
Між тым, грамадзяне ЗША падзяліліся на два лагеры, і гэта не дэмакраты з рэспубліканцамі, а тыя, хто верыць у замах, і тыя, хто не. Ёсць яшчэ тыя, хто думае, што ён зрэжысаваны, і тыя, хто абвінавачваюць Байдэна.
У канспіролагаў узнікла пытанне, чаму Трампа ахоўвалі снайперы - простыя паліцэйскія, а не супрацоўнікі ФБР. Чаму яны не заўважылі на даху злачынцу, чаму не адрэагавалі на папярэджанні людзей, якія яго бачылі, чаму не адразу знішчылі стралка і гэтак далей.
Супраціўнікі Трампа падмецілі, што лёгкая траўма вуха вельмі выгадная Трампу - зараз ён герой, і яго шанцы на перамогу набліжаюцца да 100%.
Шэраг грамадзян згадалі, што ўчора Байдэн сказаў, што Трамп — гэта "пагроза бяспецы ЗША". Яны падазраюць у арганізацыі замаху асяроддзе Байдэна і ледзь не ўсю ягоную сям'ю. Гавораць, што ўлады адмаўлялі Трампу ў просьбе ўзмацніць ахову.
Фіцо, які зазнаў нядаўна замах, заявіў, што замах на Трамп - копія замаху на яго. Арганізаваная палітыкамі, а выкананая дурнем.
Аляксандр Няўзораў, Telegram