Беларусаў і далей чакае трапічная спякота
6- 15.07.2024, 15:15
- 10,122

Да +35.
У аўторак, 16 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да сярэдняга, пры навальніцах - парывісты.
Тэрмометры ўночы пакажуць 15-21 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +28...34, па поўдні месцамі чакаецца 35 градусаў цяпла.
У сувязі са спякотай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.