На мяжы Беларусі і Украіны здэтанавалі міны
6- 15.07.2024, 17:30
- 20,844

Выбухная хваля часткова пашкодзіла гаспадарчае збудаванне.
У Валынскай вобласці Украіны, на мяжы з Беларуссю, праз навальніцу адбылася дэтанацыя мінных загарод. Пра гэта паведаміла кіраўніца раённай ваеннай адміністрацыі Ковеля Вольга Чэрэн, паведамляе «Суспільне».
Паводле папярэдніх звестак, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 14 ліпеня, у межах Шацкай грамады. Выбухная хваля часткова пашкодзіла гаспадарчае збудаванне, размешчанае недалёка ад мяжы. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
На месцы здарэння працуюць вайскоўцы. Дэтанацыя не закранула асноўныя аўтамабільныя дарогі, а толькі дапаможныя і грунтавыя. Дакладная колькасць мін, якія здэтанавалі, пакуль невядомая.