Затрыманая найбуйнейшая партыя наркотыкаў у гісторыі Беларусі
19- 17.07.2024, 9:02
- 12,822

Больш за тону.
Найбуйнейшая ў суверэннай гісторыі Беларусі партыя наркотыкаў і псіхатропаў была канфіскаваная мытнікамі - 1077 кг.
Першую частку партыі, больш за 184 кг гашышу, берасцейскія мытнікі знайшлі ў пункце пропуску "Казловічы" пры надглядзе польскага грузавіка. Пры спробе вывезці ў Расею другую партыю, 188 кг, Віцебскай мытняй затрыманы яшчэ адзін удзельнік групы - беларус.
Паралельна супрацоўнікі Берасцейскай мытні ўстанавілі кантакты грамадзяніна Польшчы, месца збору і захоўвання наркотыкаў для вывазу ў Расею.
Пры спробе ўцячы мытнікамі і наркакантролем быў затрыманы яшчэ адзін фігурант, які спрабаваў вывезці амаль 706 кг псіхатропу 4 СМС.
У дачыненні да затрыманых Берасцейскай мытняй распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 328-1 КК. Паводле гэтага артыкула ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.