Літва закрывае мяжу для аўто на беларускіх нумарах
98- 17.07.2024, 13:26
- 43,878

Ужо заўтра.
Літва з поўначы 18 ліпеня далучаецца да забароны ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
Раней аналагічную забарону, матывуючы яе санкцыямі ЕЗ, увяла Латвія.
Да 16 жніўня 2024 года ў Літву змогуць уехаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавікі, калі яны не прызначаныя для продажу і належаць грамадзянам Беларусі з дзейнай візай або дазволам на жыхарства ў Літве (часовым або пастаянным). Пры гэтым кіраваць аўтамабілем павінен яго ўласнік. Гэтае выключэнне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.
Без праблем змогуць ездзіць аўто з дыпламатычнымі нумарамі.
Рух пасажырскіх аўтобусаў гэтыя забароны не закранаюць.