«Праз тыдзень-паўтара будзе сапраўднае эльдарада»
10- 17.07.2024, 14:07
- 5,460

Беларус за 2 дні назбіраў амаль 20 літраў лісічак.
Юрый Сідаровіч у сябе на старонцы ва Вконтакте паказаў, колькі грыбоў сабраў за два дні. «Пасля дажджоў лісічак у лесе ў Баранавіцкім раёне вельмі шмат, у асноўным маленькіх. Праз тыдзень - паўтары будзе сапраўднае эльдарада, калі не выграбуць малымі. За 2 дні сабраў прыкладна 7 і 12 літраў лісічак».
Мужчына расказаў BAR24.BY, што збіраў грыбы ў двух розных месцах каля нашага горада, але канкрэтных лакацый называць не захацеў. Штораз ён праводзіў у лесе па 4-5 гадзін. Сваім «уловам» Юрый не зусім задаволены.

- Я тады спазніўся на пару дзён, і людзі ўжо прайшлі па маіх месцах. Затое бачыў шмат вельмі маленькіх лісічак, якія яшчэ не паспелі вырасці, - расказаў грыбнік.


