Беларуска заплаціла $730 за ноўтбук і аддала амаль столькі ж за «дадатковыя паслугі»
93- 17.07.2024, 15:45
- 22,090

Толькі ўстаноўка Windows каштавала $245.
Купля ноўтбука Lenovo Idea Pad у "Электрасіле" заплаціла беларуска 4 283 рублі і 20 капеек. Амаль палова гэтай сумы пайшла на аплату "дадатковых паслуг", паведаміла суполка абароны правоў спажыўцоў у Беларусі ў сацсетцы.
Пералік і кошт усіх дадатковых паслуг былі пералічаныя ў дакуменце, які пацвярджае адабрэнне кліентцы крэдыту тэрмінам на 60 месяцаў.
Сам ноўтбук каштаваў жанчыне 2389 рублі. За ўстаноўку аперацыйнай сістэмы Windows Home яна аддала 799,90 рубля, опцыя "Настройка ПК Прэміум + Office" каштавала 279,90 рубля, гарантыя на 36 месяцаў – 364,90 рубля, опцыя "Настройка ПК-прэміум + Касперскі" – 89,90 рубля.
Пры гэтым антывірус у дакуменце пазначаны ў колькасці пяці штук, гэта значыць агулам з кліенткі вылічылі 449,50 рубля.
