«Зробленыя Лукашэнкам жэсты добрай волі ў дачыненні да Захаду могуць не спадабацца кіраўніцтву РФ»
24- 19.07.2024, 8:00
- 23,438

Буйное прапагандысцкае выданне РФ абвінаваціла дыктатара ў здрадзе Пуціну.
Расейскае прапагандысцкае выданне «Рэгнум» размясціла артыкул-папярэджанне для Алекандра Лукашэнкі. У ім беларускага дыктатара заклікалі «не гуляць з агнём».
«Некаторыя зробленыя Лукашэнкам жэсты добрай волі ў дачыненні да Захаду могуць не спадабацца расейскаму кіраўніцтву.
Так, беларускі «бязвіз» для грамадзян несяброўскіх Расеі краін істотна ўскладніць працу нашым (расейскім – заўв. Charter97.org) спецслужбам, паколькі ва ўмовах фактычнай адсутнасці беларуска-расейскай мяжы ён аблегчыць пранікненне да нас заходніх агентаў і натаўскіх дыверсантаў.
Самому Лукашэнку гэтая мера таксама можа вылезці бокам.
Такім чынам, Лукашэнка гуляе з агнём, калі робіць асуджаныя на правал спробы наладзіць стасункі з тым, хто не жадае іх наладжваць», - піша выданне.