Чарга на беларуска-польскай мяжы выйшла на трасу Заходняга абходу
- 19.07.2024, 8:16
- 10,644
І ўжо падбіраецца да Берасцейскага моста.
Чарга для праезду ў пункт пропуску "Берасце" на беларуска-польскай мяжы з-за рамонтных работ на Прыгонным праездзе выйшла на трасу Заходняга абходу і падбіраецца да Берасцейскага моста, піша мясцовае выданне "Віртуальны Брэст".
Выглядае, што ад плота, за якім раней збіралася чарга ў зону чакання для праезду ў пункт пропуску, адмовяцца. Яго заменіць высокі бардзюр.
“Спадзяемся, ён будзе дастаткова высокім, каб праз яго нельга было праехаць”, - піша “Віртуальны Брэст”.
На выездзе з пераходу будаўнікі усталёўваюць канструкцыю, падобную на КПП. Для чаго яна будзе выкарыстоўвацца - пакуль не вядома.