24 красавiка 2025, Чацвер, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір войскамі NАТО: Украінцы генеруюць сілу

4
Камандзір войскамі NАТО: Украінцы генеруюць сілу
КРЫСТАФЕР КАВАЛІ

Ва УСУ выдатная стратэгія.

Ход вайны Расеі супраць Украіны становіцца ўсё больш складана спрагназаваць, аднак украінцы пакуль маюць “выдатную стратэгію” вядзення вайны.

Як інфармуе “Голас Амерыкі”, пра гэта заявіў гетман аб'яднаных сілаў NАТО ў Еўропе генерал Крыстафер Кавалі.

“Адзін з выклікаў, які мы бачым, і адзін з самых вялікіх урокаў, якія, на маю думку, мы можам вынесці з вайны ва Украіне, у тым, што ў сучасных войнах вы альбо перамагаеце хутка, альбо вас чакае доўгая праца, поўная непрадказальных паваротаў. І гэта тое, дзе мы знаходзімся зараз”, - сказаў генерал.

Ён адзначыў, што ход вайны будзе залежаць ад здольнасці "генераваць сілу". Ад таго, які бок зможа назапашваць "якасную сілу хутчэй і скарыстацца гэтым, пакуль ёсць акно магчымасцяў".

Пры гэтым генерал адзначыў, што ўкраінцы зараз генеруюць такую сілу і ўмела выбудоўваюць сваю стратэгію:

“На працягу апошніх некалькіх месяцаў украінцы былі сканцэнтраваны на абароне ўсходніх тэрыторый, не дазваляючы Расеі свабодна выкарыстоўваць Крым і поўдзень Украіны для нападу, захоўваючы свой доступ да Чорнага мора і генеруючы сілу. Таму я думаю, што ў іх выдатная стратэгія. Гэта толькі пытанне працягу яе выканання”.

Кавалі адзначыў, што ключавая частка "генерацыі сілы" для Украіны цяпер залежыць ад краін ЕЗ і NАТО.

"Гэта запатрабуе ад нас назапашвання і вытворчасці большай колькасці тэхнікі, чым мы думалі, магчыма, два гады таму".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках