У Калінкавічах скасавалі «Марш Перамогі»
6- 19.07.2024, 9:06
- 5,450

Акцыя мусіла адбыцца ў горадзе 19 ліпеня.
У Калінкавічах на Гомельшчыне адклалі мерапрыемствы ў межах акцыі "Марш Перамогі", паведамляе гарадскі тэлеграм-канал.
Акцыя павінна была прайсці ў горадзе 19 ліпеня, пачатак быў прызначаны на 16:00. Новую дату і час абяцаюць паведаміць дадаткова.
Калінкавічы, як і іншыя паселішчы Гомельшчыны, моцна пацярпелі падчас урагану 14 ліпеня. Як і Мазыр, яны некалькі дзён былі без вады і святла.