Беларусы змогуць назіраць вялікі зорны дождж Персеіды дзве ночы запар
- 19.07.2024, 9:54
- 3,588

У якія дні.
Беларусы і ўсе жыхары планеты Зямля ўбачаць дзве ночы запар у жніўні 2024 года вялікі зорны дождж, паведамілі ў эфіры тэлеканала ОНТ.
Паведамляецца, што адзін з самых відовішчных штогадовых летніх зорападаў - метэорны паток Персеіды, можна будзе ўбачыць у перыяд з 17 ліпеня да 24 жніўня. Аднак ягоны пік выпадзе на дзве ночы ў жніўні 2024 года. Размова ідзе пра ноч з 11 на 12 і з 12 на 13 жніўня. Спецыялісты рэкамендуюць назіраць за зорным дажджом пасля паўночы.
Метэорная плынь Персеіды - плынь, крыніцай якой з'яўляецца шлейф пылавых часціц. У той момант, калі Зямля праз яго праходзіць, часціцы згараюць у атмасферы, з-за чаго ў небе ўзнікаюць яркія метэоры.