На Гомельшчыне скасавалі рэжым надзвычайнай сітуацыі
1- 19.07.2024, 10:47
Працягваюцца падключэнні да электразабеспячэння асобных абанентаў.
Абвешчаны на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру рэжым надзвычайнай сітуацыі зняты. Пра гэта ў пятніцу, 19 ліпеня, на пасяджэнні штаба заявіў кіраўнік вобласці Іван Крупка, паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.
"Гэта вынік зладжанай 24-гадзіннай працы нашых службаў і арганізацый і дзейснай дапамогі ўсіх абласцей і рэспубліканскіх органаў", - сказаў Крупка.
Працягваюцца падключэнні да электразабеспячэння асобных абанентаў. Заяўкі на падключэнні прымаюцца на дзяжурных нумарах тэлефонаў райвыканкамаў з 8 да 22 гадзін.
"У цэнтры ўвагі - абслугоўванне дызельных установак, своечасовая пастаўка да іх паліва і сістэмная работа для аднаўлення ўсіх ліній электраперадач, пераход усіх населеных пунктаў на пастаянныя крыніцы сілкавання", - рэзюмаваў Крупка.