На трасе Менск — Магілёў сутыкнуліся два легкавікі
1- 19.07.2024, 11:38
- 3,684

Пацярпелі восем чалавек, з іх чацвёра - непаўналетнія.
Восем чалавек пацярпелі 18 ліпеня падчас сутыкнення двух легкавых аўтамабіляў на трасе Менск - Магілёў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Аварыя адбылася а 15.40 на дрыбінскім адцінку трасы каля вёскі Трылесіна.
У ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Двух дарослых медыкі агледзелі на месцы здарэння. Аднаму нададзеная медыцынская дапамога амбулаторна. Таксама ў лякарню даставілі яшчэ аднаго паўналетняга пацыента і 17-гадовага хлопца. Траіх непаўналетніх (2018, 2019 і 2020 гадоў нараджэння) змясцілі ў Магілёўскую абласную дзіцячую лякарню.
"Цяпер шпіталізаваны паўналетні пацыент рыхтуецца да пераводу ў нейрахірургічнае аддзяленне Магілёўскай гарадской бальніцы ХМД", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У ведамстве дадалі, што ў Бялыніцкую ЦРБ прыбылі абласныя спецыялісты для надання ўсёй неабходнай медыцынскай дапамогі 17-гадоваму пацярпеламу.