Расейцы баяцца ехаць у Крым на адпачынак
14- 19.07.2024, 11:42
- 8,810

Масава касуюць туры.
Расейцы баяцца ехаць у Крым на адпачынак. Сітуацыя на тэрыторыі часова акупаванай паўвыспы пацягнула за сабой масавае скасаванне тураў на курортах.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнай управы выведкі ў Telegram.
У выведцы інфармуюць, што ад арганізаваных на чэрвень 2024 г. тураў у акупаваным Севастопалі адмовіліся амаль 80% расейцаў. Агульнакрымскі паказчык скасавання ўжо зарэзерваваных траў у мінулым месяцы склаў больш за траціну.
"Перш за ўсё расейцаў, якія перадумалі грэцца на захопленых крымскіх узбярэжжах, трывожыць выкліканая акупацыяй складаная сітуацыя з бяспекай", – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаюць у ГУВ, што на масавую адмову расейцаў ад адпачынку ў Крыме паўплывала ненадзейная і смяротна небяспечная праца сістэмы СПА захопнікаў.
"Яшчэ адзін чыннік рызыкі - уразлівы незаконны Керчанскі мост, які застаецца асноўнай артэрыяй для так званага турызму з Расеі і выкарыстоўваецца Масквой для ваеннай лагістыкі", - адзначылі ва ўкраінскай выведцы.