Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам
52- 19.07.2024, 12:03
- 13,850

Дэталі перамоў не агучваюць.
Як стала вядома «Зеркалу», 18 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. У распараджэнне рэдакцыі патрапілі фота і відэа іх размовы.
Нагадаем, Вугоршчына лаяльна ставіцца і да Уладзіміра Пуціна, і да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік МЗС гэтай краіны Пётр Сіярта тройчы наведваў Беларусь пасля 2020 года.
