Стармер: Вялікабрытанія падвоіць падтрымку Украіны
8- 19.07.2024, 14:40
- 4,724

Прэм'ер Вялікабрытаніі адзначыў непахісную падтрымку Кіева.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што ягоная краіна падвоіць падтрымку Украіны.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Ён назваў візіт Зяленскага на Даўнінг-стрыт "сапраўднай падзеяй у гісторыі".
“Гэта вельмі, вельмі важная сустрэча для нас, і мы вельмі радыя вас тут бачыць. Для мяне вялікае задавальненне і прывілей вітаць вас на Даўнінг-стрыт сёння раніцай. Гэта сапраўдная частка гісторыі”, - сказаў прэм'ер Вялікабрытаніі.
Стармер адзначыў непахісную падтрымку Украіны з боку Вялікабрытаніі. Паводле ягоных слоў, агрэсія Расеі "недаравальная і не можа застацца бяскарнай".
Таксама прэм'ер сказаў, што Брытанія "падвоіць" падтрымку Украіны, і пацвердзіў, што сёння раніцай прыняў запрашэнне наведаць Украіну зноў у будучыні.