У якім абласным цэнтры Беларусі ў чэрвені прадалі самую дарагую кватэру
3- 19.07.2024, 16:29
- 5,200

Яна каштавала пакупніку $260 тысяч.
Самай дарагой угодай за межамі Менска і Менскай вобласці ў чэрвені стаў продаж кватэры ў Гародні.
Яна каштавала пакупніку $260 тысяч, піша Realt.by.
У чэрвені 2024 года ў Гародні набылі кватэру за 260 тысяч даляраў. Яна выявілася самай дарагой сярод набытых за межамі Менскай вобласці ў мінулым месяцы. Паказваем дом і расказваем, дзе менавіта ён знаходзіцца.
Гэтая кватэра размешчаная ў элітным новым доме ў Гародні, будаўніцтва якога скончылі сёлета. Знаходзіцца ён на вуліцы Будзённага, 30 у цэнтры горада. Дом мае ўсяго 5 узроўняў, а кватэра знаходзіцца на першым з іх.
Тут набылі самую дарагую кватэру ў чэрвені 2024 года сярод абласных цэнтраў, якая каштавала пакупніку 260 тысяч даляраў* (або 2203 даляры за квадратны метр). Агульная плошча - 118 квадратных метраў.