Грамадзяніна Нямеччыны прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу
34- 19.07.2024, 19:01
- 38,634

Яго абвінавачвалі адразу паводле чатырох артыкулаў.
У канцы чэрвеня грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер (Rico Krieger) быў прысуджаны да смяротнага пакарання Менскім абласным судом, паведамляе «Наша нива».
Мужчыну абвінавацілі паводле артыкулаў:
- незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі,
- прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў злучэння,
- стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім» фармаванні,
агентурная дзейнасць,
- найміт і акт тэрарызму.
Суд над Крыгерам пачаўся 6 чэрвеня.
Вядома, што ў Нямеччыне ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. На гэты момант невядома, ці быў прысуд абскарджаны ці апратэставаны, і ці набыў ён законную моц.