Расейцы абстралялі жылы раён Мікалаева
7- 19.07.2024, 19:26
- 5,360

Ёсць загінулыя і пацярпелыя.
Сёння, 19 ліпеня, расейцы абстралялі жылы раён Мікалаева. Вядома аб загінулых і пацярпелых.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал гарадскога галавы Мікалаева Аляксандра Сянкевіча.
«Разбіраемся. Хуткія выехалі», - напісаў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Віталь Кім.
Са слоў Сянкевіча, на 18:11 вядома аб трох загінулых, сярод якіх дзіця.
Віцэ-мэр Віталь Лукаў дадаў, што блізу 10 чалавек знаходзяцца ў шпіталі.


