Мянчук эфектна паабедаў у Лідскім замку
10- 19.07.2024, 19:40
- 13,220

Кошты вельмі здзіўляюць.
Мянчук захацеў паабедаць у Лідскім замку. Відэа ён апублікаваў у TikTok, зазначае blizko.by.
На тэрыторыі замка ёсць карчма, дзе можна паабедаць. Падача галёнкі тут вельмі эфектная і збірае погляды ўсіх гасцей, кажа ён.
За галёнку, боршч і грэнкі з фермерскім сырам ён заплаціў 57 рублёў. «Усё было вельмі смачна, але абедаць у такім месцы ўдвая смачней», - рэзюмаваў ціктокер.
Што думаюць карыстачы?
«Я там была на «Купалле», вельмі спадабалася. Была ўпершыню ў Лідзе, мы ўсе ў захапленні ад горада і яго жыхароў», - піша дзяўчына.
«Выдатная цана, нават здзіўляе», – кажа каментатар. «Гэта бясплатна! За 57 рублёў у Менску можна салату замовіць і бутэльку вады без газу», – мяркуе іншы карыстальнік.
Але былі і тыя, хто не пагадзіўся: «А мне здаецца, што вельмі дорага».