МЗС Нямеччыны пацвердзіла смяротны прысуд немцу ў Беларусі
23- 19.07.2024, 19:48
- 33,368

Ведамства зрабіла заяву.
МЗС Нямеччыны пацвердзіла факт вынясення смяротнага прыгавору Рыка Крыгеру ў Беларусі. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».
У міністэрстве заявілі, што надаюць консульскую дапамогу свайму грамадзяніну і «інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яго інтарэсах».
«Смяротнае пакаранне - гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Нямеччына адхіляе пры ўсякіх абставінах», - гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.
Рыка Крыгер быў прысуджаны да пакарання смерцю Менскім абласным судом.