У Львове стралялі ў экс-нардэпку Украіны Ірыну Фарыён
34- 19.07.2024, 20:26
- 20,622

Яна ў цяжкім стане.
У Львове ўвечары пятніцы, 19 ліпеня, невядомыя стралялі ў былую народную дэпутатку Украіны Ірыну Фарыён. Яна шпіталізаваная.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дэпутата Львоўскай гарадской рады Ігара Зінкевіча.
Паводле ягоных звестак, Фарыён жывая, але знаходзіцца ў цяжкім стане.
– Стралка бачылі суседзі, ён быў у пальчатках і зброя была без глушыльніка, – напісаў Зінкевіч.