Лукашэнка заявіў аб вайне і мабілізацыі
84- 20.07.2024, 21:11
- 108,172

Дыктатар загадаў адправіць туды палітычных вязняў.
Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе заявіў, што абмеркаваў з кіраўніком МУС Кубраковым адпраўку зняволеных на ліквідацыю наступстваў урагану, які ў суботу-нядзелю пранёсся над краінай.
Са слоў дыктатара, неабходна ў цэлым мабілізоўваць насельніцтва і спецыялістаў для ліквідацыі наступстваў навалы.
«Адгаворкі кшталту таго, што я не пайду, не хачу, не буду, не прымаюцца. Упаўнаважаныя прэзідэнта на месцах, рабіце цвёрдыя дзеянні. Гэта раўназначна вайне. Толькі без страляніны. Мабілізоўвайце насельніцтва», — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён зазначыў, што прыцягваць да работ будуць таксама і тых, хто адбывае пакаранне:
«Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў, ён прылучыцца. У нас больш за 20 тысяч вязняў і так званых палітычных вязняў. Туды, на прасеку, дапамажыце краіне», — заявіў дыктатар.