Пуцін вельмі спяшаецца
6- 20.07.2024, 17:42
- 12,302

Гаспадар Крамля спрабуе кідаць на вайну ўсе свае рэсурсы.
Экс-дарадца дзяржсакратара ЗША, былы дырэктар у справах Еўропы і Еўразіі ў Радзе нацбяспекі ЗША Мэцью Брайза заявіў, што кіраўнік РФ Пуцін спрабуе дасягнуць як мага больш вынікаў на полі бою да важнай для яго даты – выбараў у Штатах у лістападзе.
- Я не ўпэўнены, што яны для яго прадстаўляюць пэўны дэдлайн, але Пуцін вельмі спадзяецца, што калі Дональд Трамп пераможа, то Украіну прымусяць сесці за стол перамоваў з РФ і прыняць яго ўмовы. З яго пункту гледжання, пасля таго, як прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп, падтрымка Украіны значна зменшыцца. Адпаведна гэта дасць Расеі шанц пазбегнуць паразы. Зрэшты, ёсць і ўнутраныя пэўныя тэрміны, праз якія Пуцін вельмі спяшаецца і спрабуе кідаць на вайну ўсе свае рэсурсы. Ніхто не ведае напэўна, што насамрэч адбываецца ў Расеі, – дадаў ён.
Са слоў дыпламата, зараз Расея вырабляе боепрыпасаў і базавага ўзбраення ў 3-4 разы больш, чым амерыканцы і еўрапейцы разам узятыя. Аднак сітуацыя паступова мяняецца.
- ЗША і ЕЗ дазволілі сваім абаронным прадпрыемствам зменшыць магутнасці. Аднак сітуацыя насамрэч пачынае мяняцца. Цяпер, напрыклад, нямецкія абаронныя прадпрыемствы адзначаюць, што яны павінны больш вырабляць боепрыпасы і зброю, тады як раней гэта было палітычным табу. Паступова амерыканскія і еўрапейскія заводы пачынаюць вырабляць больш узбраення, – падсумаваў Брайза.