У Сеціва трапіла фота з суда над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам
5- 20.07.2024, 19:51
- 10,084

Прысуд быў абвешчаны ў канцы чэрвеня.
З'явілася фота з суда над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам, якому быў вынесены смяротны прысуд.
Фота апублікаваў адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў.
Нагадаем, што ў канцы чэрвеня грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер быў прысуджаны да смяротнага пакарання Менскім абласным судом, яго абвінавачвалі адразу паводле чатырох артыкулаў.
