Пянткоўскі: Захад на парозе апошняй пастановы, якая прынясе перамогу Украіне
5- 21.07.2024, 12:35
- 27,774

ФОТА: SVABODA.ORG
Адна з еўрапейскіх краін ужо наважылася на гэта.
Палітолаг Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што Еўропа павінна наважыцца на перадачу сваёй авіяцыі Украіне.
І самалётаў, і ўкраінскіх пілотаў, якія навучаныя імі кіраваць, занадта мала, каб змяніць ход вайны, мяркуе Андрэй Пянткоўскі.
На думку палітолага, праблему можа ўрэгуляваць Захад, даўшы Украіне сваю авіяцыю разам з пілотамі.
Менавіта аб прыняцці такой пастановы зараз могуць ісці размовы на вышэйшым палітычным узроўні.
Эксперт выказаў сваё меркаванне аб тым, як Захад адной пастановай можа дапамагчы Украіне скончыць вайну: «Тое, што самалёты будуць размяшчацца на аэрадромах Румыніі і Польшчы, ужо як двойчы два чатыры ясна. Гэта абмяркоўваецца на ўсіх расейскіх каналах, як яны іх там будуць знішчаць. Вельмі добра і сімвалічна, што будуць украінскія лётчыкі ў небе, але, увогуле кажучы, патрэбныя гатовыя эскадрыллі Брытаніі, Францыі і Швэцыі».
Пянткоўскі прывёў прыклад таго, як адна з заходніх краін ужо гатовая перадаць Украіне самалёты разам з экіпажамі: «Швэды, дарэчы, наперадзе пайшлі: яны прапанавалі два самалёты, аналагі амерыканскіх AWACS. Гэта ўжо ні аб якіх украінскіх лётчыках не можа быць і гаворкі. Экіпажы гэтых самалётаў 5-6 чалавек, швэдскія афіцэры, якія ўсё жыццё рыхтаваліся да гэтай місіі. Вось так стаіць пытанне ў вайсковым плане. Захад спыніўся зараз на парозе апошняй пастановы, якая рэалізуе перамогу Украіны над Расеяй».