14 чэрвеня 2025, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ распляжылі штурмавую групу расейцаў у Серабранскім лесе

УСУ распляжылі штурмавую групу расейцаў у Серабранскім лесе

Акупантаў знішчылі проста ў акопах.

Некалькі байцоў УСУ вялі няроўны бой са штурмавой групай расейцаў у акопах, аднак дзякуючы ўдарным дронам акупанты былі знішчаныя.

Відэа знішчэння расейскіх захопнікаў апублікавала прэс-служба 63-га АМБр.

УСУ ўтрымалі сваю пазіцыю ў Луганскай вобласці ля Серабранскага лясніцтва.

У прэс-службе воінскай часці расказалі, што ўкраінскія пазіцыі ўтрымлівалі некалькі байцоў стралковага батальёна 115-й брыгады ў складзе 63-й асобнай механізаванай брыгады. А аператары FPV-дронаў атакавалі пяхоту войска РФ, якое ўжо было ў акопах і спрабавала захапіць бліндаж УСУ.

«Не здалі, не адступілі! Некалькі нашых ваяроў вялі няроўную бітву супраць супраціўніка, які ўжо пралез у акопы», - адзначылі ў брыгадзе.

Дзякуючы паспяховым ударам дронамі штурмавая група акупантаў была ліквідаваная.

Пасля гэтага ўкраінскія пяхотнікі выйшлі з хованкі і зачысцілі акопы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках