9 лютага 2025, Нядзеля, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амністыя» па-лукашэнкаўску: палітвязня затрымалі ў дзень вызвалення з калоніі

4
«Амністыя» па-лукашэнкаўску: палітвязня затрымалі ў дзень вызвалення з калоніі

І адправілі назад.

У судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня пачаўся суд над Сяргеем Дзецуком. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, мужчына выйшаў на волю пасля першага прысуду ў сакавіку 2024 года і адразу ж быў затрыманы ў межах новай крымінальнай справы.

Сяргей Дзяцук - сын былой выкладчыцы БелДУТ Валерыі Дзяцук, якую судзілі за фота з нацыянальным сцягам. Праваабаронцы паведамлялі, што мужчына быў абвінавачаны ў гвалце або пагрозе выкарыстання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК). 5 сакавіка 2021 г. у кватэру, дзе пражывае Сяргей, прыйшлі з аглядам. Паводле інфармацыі МУС, 28 лютага каля вёскі Асаўцы некалькі жанчын правялі пікет з БЧБ-сцягамі і плакатам з надпісам «Змагаркі ўсяго свету! Віншуем вас са святам 8 Сакавіка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках