15 траўня 2025, Чацвер, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Раптам шафёраў нараджаюць?»

23
«Раптам шафёраў нараджаюць?»

Беларускія ўлады прапанавалі шалёны метад у барацьбе з дэфіцытам кадраў.

У Бешанковіцкім раёне ў ЗАТ «ААБ Агранаватар» прастойваюць камбайны. Няма каму вывозіць збожжа, у сяле не стае кіроўцаў.

«Рэжым хоча развязаць пытанне карнікамі, даслаў пракуратуру. Цікава, як яны дапамогуць развязаць праблему. Імгненна насельніцтва павялічаць, шафёраў нараджаюць? Ці пасадзяць пару дзясяткаў кіроўцаў, якія не выйшлі на вываз збожжа?» - піша чытач сайта Charter97.org.

«Аграхунта дзесяцігоддзямі забівала беларускую вёску. Прэстыж сельскага працаўніка падтрымліваўся толькі на словах. Людзям прапануюць працаваць за жабрацкі заробак і ў цяжкіх умовах. Кіруюць сельскай гаспадаркай сапраўдныя прыкарытнікі, крадуць усюды дзе могуць. Калі іх ловяць, забіраюць накрадзенае і прызначаюць на новую пасаду. Праблем дадалі санкцыі за рэпрэсіі і ўдзел у вайне. Яшчэ больш людзей з'ехала, беларуская сельская гаспадарка адсечаная і ад самых выгадных рынкаў, ад заходніх тэхналогій.

Рэжым, на чале з аграфюрэрам ужо разумее, што саступае чарговую бітву за ўраджай. Не дапаможа залучэнне на ўборку сілавікоў, зэкаў, гараджан. Ні пагроза пакаранняў і рэпрэсій», - рэзюмуе наш чытач.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках