Украінская выведка расказала аб сарваным турыстычным сезоне ў Крыме
11- 22.07.2024, 12:56
- 5,390

Да 30% скасаваных тураў за чэрвень.
Расейцы масава касуюць турыстычныя паездкі ў часова акупаваны Крым, паведаміў у эфіры тэлемарафону прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Міністр абароны Украіны Яўген Ярын.
«Больш за ўсё скасаваных тураў зараз зафіксавана ў горадзе Севастопаль. І агулам па Крыме гэта да 30% адмененых тураў за чэрвень. Што тычыцца таго, чыя гэта заслуга - так, гэта заслуга Сіл бяспекі і абароны Украіны, а таксама «заслуга» расейскай СПА», - распавёў Ярын.
Напярэдадні аб масавым скасаванні тураў у часова акупаваны Крым паведамілі і ў Мінабароны Украіны. Там адзначылі, што адна з прычын - уразлівы незаконны Керчанскі мост, які застаецца асноўнай артэрыяй для так званага турызму з Расеі і выкарыстоўваецца Масквой для вайсковай лагістыкі.
Падобная тэндэнцыя адбываецца не ўпершыню. Напрыклад, летам 2023 года анэксаваная паўвыспа стала адзіным кірункам у РФ, дзе зніжалі цэны для турыстаў, прапаноўвалі зніжкі і бонусы. Аднак нават гэта не дапамагло завабіць турыстаў.