Украінскія памежнікі разбілі дронамі ўмацаванне акупантаў у Харкаўскай вобласці
1- 22.07.2024, 20:16
- 2,858

Відэа.
У Харкаўскай вобласці на Ваўчанскім кірунку байцы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны знайшлі і знішчылі ўмацаванні акупантаў. Вядома, што на пазіцыях дыслакаваліся кулямётчыкі варожага войска.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Аэравыведнікі памежнай брыгады “Гарт” вызначылі месцы размяшчэння ворага. Паветраныя снайперы знішчылі ўмацаванні, пазіцыі варожых стралкоў і кулямётчыкаў з FPV-дронаў», – гаворыцца ў паведамленні.