У менскім Сухараве на таргі выставілі кватэру ўсяго за 27 тысяч даляраў
5- 23.07.2024, 11:04
- 7,414

Чаму так танна?
У Сухараве за пазыкі ўласніка на таргі выставілі кватэру з пачатковым коштам моцна ніжэйшым за рынкавы — усяго за 86 тысяч рублёў ці 27 тысяч даляраў. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце «БелЮрЗабеспячэнне», піша realt.by.
Кватэра знаходзіцца ў панэльным дзевяціпавярховіку 1991 года на Сухараўскай, 8. Вось размяшчэнне дома на карце:


Выглядае гэты дом звычайна, але затое побач усё добра з інфраструктурай. Плюс - гэта не маласямейка.
Кватэра, якая выстаўлена на таргі, - стандартная савецкая аднапакаёўка на 32,9 квадраты з лоджыяй.
Унутры - савецкі рамонт. Але і пачатковы кошт прывабны - усяго 85 860 рублёў або каля 27,2 тысячы даляраў. Кошт за метр атрымліваецца ўвогуле ў раёне 830 долараў.

З абцяжаранняў - двое зарэгістраваных, якіх трэба высяляць праз судзе. Плюс - іпатэка. Але яна будзе выплачаная за атрыманыя ад куплі грошы.
Таргі прызначаныя на 6 жніўня.
