У Менску для электрасамакатаў рыхтуюць новыя абмежаванні
21- 23.07.2024, 11:58
- 7,166
Будзе шэраг забарон.
Менская ДАІ рыхтуе новыя абмежаванні для шэрынгавых самакатаў і іншых сродкаў персанальнай мабільнасці.
Прадугледжваецца, што будзе павялічаная колькасць зон, дзе забаронена ездзіць на самакатах, у іх колькасць трапяць паркі і тэрыторыя навучальных устаноў, участкі вулічна-дарожнай сеткі, уключаючы "папулярную пешаходную зону".
Чакаецца і павелічэнне колькасці месцаў, дзе хуткасць самаката будзе абмяжоўвацца. Размова ідзе пра паўсотні скрыжаванняў.