5 снежня 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскай калоніі ўспыхнуў бунт

У расейскай калоніі ўспыхнуў бунт

Давялося ўводзіць войскі спецыяльнага прызначэння.

У пасёлку Усясвяцкая Чусаўскай акругі Пермскага краю РФ зняволеныя папраўчай калоніі №10 узнялі бунт. Пра гэта 22 ліпеня паведаміла праваабаронца Аксана Асавуленка, піша kasparov.ru.

Паводле ейных слоў, бунт адбыўся яшчэ "на мінулым тыдні", але дакладную дату яна не паведаміла. Для здушэння бунту, паводле ейных звестак, у калонію ўвялі войскі спецыяльнага прызначэння "Мядзведзь" краявой управы ФСВП, таксама “выклікалі супрацоўнікаў з АК-37 на дапамогу".

“У памяшканнях строгіх умоў утрымання асуджаныя зламалі заглушкі, якія сувязь глушаць. З іншай інфармацыі, зламалі таксама відэакамеры і замкі. Усіх закрылі ў ізалятары”, - распавяла Аксана Асавуленка. Са слоў сваякоў, сувязі са зняволенымі няма дагэтуль.

ПК-10 - мужчынская папраўчая калонія строгага рэжыму, разлічаная на амаль 2 300 зняволеных, з'яўляецца адной з найбуйнейшых калоній у Пермскім краі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках