Ахвярамі ўрагану ў Беларусі сталі сем чалавек
1- 23.07.2024, 18:52
- 4,034

Розныя траўмы атрымалі 75 беларусаў.
Ахвярамі ўрагану 13-14 ліпеня ў Беларусі сталі не шэсць, а сем чалавек. Ранейшыя звесткі ўдакладнілі ратавальнікі.
Розныя траўмы атрымалі 75 чалавек, 13 з іх дагэтуль застаюцца ў шпіталях (трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане). Яны пацярпелі ад паваленых дрэў і сарваных ветрам элементаў даху.
У нашай краіне было зафіксавана больш за 13 тысяч выпадкаў падзення дрэваў. Былі пашкоджаныя дахі ў 6200 жылых дамоў (адноўленыя менш чым 4 тысячы). Тысячы населеных пунктаў некалькі дзён былі без святла і вады (больш за ўсё - на Гомельшчыне, сярод іх самы вялікі горад - Мазыр). Цалкам спыненая работа Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Наступствы стыхіі ліквідуюць дагэтуль.