Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы
- 23.07.2024, 21:05
- 5,348

Рэдакцыя сутыкнулася са шматлікімі тэхнічнымі праблемамі.
Сайт тэлеканала «Белсат» перайшоў на мінімальны рэжым працы.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні партала.
«Паважаныя чытачы! Праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт “Белсату” пераходзіць на мінімальны рэжым працы.
Мы спадзяемся, што неўзабаве ў рэдакцыі атрымаецца развязаць усе праблемы і вярнуцца ў звыклы для нас фармат выхаду матэрыялаў. Просім прабачэння за нязручнасці», – адзначаецца ў паведамленні.