СМІ: Генералы РФ загаварылі аб адстаўцы Белавусава
2- 24.07.2024, 9:25
- 17,554
Шайгу хоча вярнуцца ў крэсла міністра абароны.
Адразу некалькі высокапастаўленых расейскіх вайскоўцаў агучылі аднаму з калякрамлёўскіх рэсурсаў у Telegram інфармацыю аб тым, што магчымымі прычынамі адстаўкі Белавусава могуць з'яўляцца праблемы, звязаныя з забеспячэннем байцоў адразу на некалькіх адцінках фронту, ці ж цяжкасці з падрыхтоўкай частковай дэмабілізацыі, аб чым перадае Диалог.UA.
Але самае галоўнае - гэта адсутнасць разумення, а таксама тое, калі будуць дасягнуты мэты так званай "спецыяльнай ваеннай аперацыі".
Акрамя таго, сярод прыкмет таго, што ў Белавусава з'явіліся вялікія праблемы, суразмоўцы прапагандысцкага рэсурсу называюць адмову кіраўніка Крамля адпраўляць у адстаўку Герасімава.
Хоць ні для каго не сакрэт, што Белавусаў вельмі не супраць змяніць кіраўніка Генеральнага штаба.
У сваю чаргу, у асяроддзі нядаўна прызначанага на пасаду кіраўніка Міністэрства абароны Расеі Андрэя Белавусава заявілі, што ўсе чуткі пра яго адстаўку і прэтэнзіі да яго - гэта не больш чым проста глупства, а таксама «інтрыгі Герасімава і Шайгу, які ўсяляк імкнецца вярнуць сабе пасаду кіраўніка МА РФ».
Пракрамлёўскі рэсурс піша, што Пуцін таксама нічога не заяўляў аб намеры адправіць у адстаўку Белавусава. А вось пэўныя крыніцы ў адміністрацыі расейскага прэзідэнта паведамілі ТГ-каналу, што да іх сапраўды даходзілі пэўныя чуткі аб магчымай адстаўцы міністра абароны РФ.