У Данецку ўспыхнуў бунт: жыхары перацялі дарогу і выставілі ультыматум
44- 24.07.2024, 13:58
- 53,304

Расейскае войска знішчыла важную інфраструктуру на Данбасе.
У акупаваным Данецку ўспыхнуў бунт: мясцовыя жыхары выйшлі на вуліцу і перацялі дарогу праз невыносныя ўмовы жыцця і адсутнасць вады.
Пра гэта паведамляюць відавочцы, публікуючы ў сацыяльных сетках кадры перацятай дарогі ў Кіраўскім раёне горада, паведамляе «Дыялог.UA».
Людзі перацялі дарогу ў абодва бакі і лаюцца з кіроўцамі, прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі РФ на відэа не заўважана. Яны патрабуюць неадкладна развязаць пытанне з падачай вады ў іх дамы.
Паводле інфармацыі, якая паступае, пасля некалькіх дзён адсутнасці вады мясцовыя жыхары пачалі пісаць аб праблеме ў афіцыйныя чаты раёна, аднак іх старонкі сталі выдаляць. Сёння цярпенне ў людзей лопнула і яны выйшлі на вуліцу з пратэстам.
«Ёсць люк, ад якога труба адрэзаная ўвогуле, і стаіць заглушка. Мы выклікалі туды, абяцалі прыехаць - дагэтуль прыязджаюць», - скардзяцца людзі.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейскае войска знішчыла канал Северскі Данец - Данбас і яго інфраструктуру, з дапамогай якой Данецкая вобласць забяспечвалася вадой.