11 верасня 2024, Серада, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры расейскія «шахеды» падчас нападу ў Адэскай вобласці зніклі ў Румыніі

4
Тры расейскія «шахеды» падчас нападу ў Адэскай вобласці зніклі ў Румыніі

У Паветраных сілах Украіны раскрылі падрабязнасці.

Расейскія акупанты ўночы 25 ліпеня атакавалі тэрыторыю Украіны ўдарнымі БПЛА «Shahed-131/136», якія запускалі з тэрыторыі акупаванага Крыма і РФ. У Паветраных сілах Украіны паведамілі, што некалькі расейскіх «шахедаў» заляцелі на тэрыторыю Румыніі і там зніклі.

«Гэтай ноччу вораг выкарыстаў 38 ударных БПЛА «Shahed-131/136», атакуючы аб'екты інфраструктуры Украіны на некалькіх кірунках, поўдзень Адэскай вобласці і цэнтральныя рэгіёны Украіны. У выніку супрацьпаветранага бою збіта 25 ударных БПЛА. Яшчэ тры «Шахеды» лакальна страчаныя пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы з Румыніяй», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што адбівалі паветраны напад зенітныя ракетныя войскі і падраздзяленні РЭБ Паветраных Сіл, разлікі мабільных агнявых груп Сіл абароны Украіны.

Пад ударам зноў быў Ізмаільскі раён

Як паведамілі ў Адэскай АГА, УС РФ другую ноч запар абстрэльваюць поўдзень Адэскай вобласці. Пад ударам зноў Ізмаільскі раён.

«Расейцы атакавалі прымежжа ўдарнымі беспілотнікамі. У выніку абстрэлу адбылося частковае разбурэнне адміністрацыйнага будынка з наступным узгараннем. Супрацоўнікі ДСНС аператыўна ліквідавалі пажар», - праінфармаваў старшыня Адэскай АГА Алег Кіпер.

Ён дадаў, што ў выніку падзення абломкаў на прыватны дом пацярпелі 2 чалавекі. Адзін чалавек шпіталізаваны ў лякарню ў стане сярэдняй цяжкасці.

У мясцовых суполках пішуць, што з-за атакі пацярпеў жылы пяціпавярховік у адной з частак горада, у якой выбіла вокны і адбылося частковае разбурэнне лесвічнай пляцоўкі і фасаднай часткі.

Пацярпелі тры жанчыны, у 69-гадовай жанчыны былі зафіксаваны апёкі прыкладна 6 адсоткаў твару і рук. Яшчэ ў адной 49-гадовай жыхаркі апёкаў твару і рук было зафіксавана 15%. А 63-гадовая жыхарка горада атрымала 5% апёк перадплечча. Усе яны адразу атрымалі неабходную медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, дзвюх з іх прыйшлося шпіталізаваць.

Усяго гэтай ноччу СПА працавала ў Адэскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Кіеўскай, Сумскай, Жытомірскай і Чаркаскай абласцях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках