Камандзіра артылерыстаў РФ ліквідавалі непасрэдна падчас інтэрв'ю з прапагандыстам
45- 25.07.2024, 11:37
- 56,980
Пад удар трапілі таксама двое супрацоўнікаў НТВ.
Украінскія вайскоўцы ліквідавалі камандзіра артылерыстаў УС РФ непасрэдна падчас ягонага інтэрв'ю расейскім прапагандыстам з НТВ.
На абставіны ягонай смерці звярнуў увагу журналіст Юры Бутусаў.
Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра начальніка артылерыі 85-й мотастралковай брыгады УС РФ маёра Цімура Хузіева.
Акрамя яго, пад удар патрапілі таксама двое супрацоўнікаў НТВ.
«Хузіеў быў ліквідаваны ўкраінскім набом непасрэдна падчас інтэрв'ю расейскім прапагандыстам з НТВ у акупаванай Горлаўцы. 13 чэрвеня з'явілася інфармацыя аб ліквідацыі аператара НТВ Вадзіма Кожына і цяжкім раненні прапагандыста Аляксея Іўліева, які страціў руку. Цяпер сталі вядомыя абставіны – набой дакладна накрыў акупантаў падчас інтэрв'ю», – распавёў Бутусаў у сябе ў Telegram-канале.