1 верасня 2024, Нядзеля, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты бензіну на расейскіх АЗС за год падскочылі рэкордна

1
Кошты бензіну на расейскіх АЗС за год падскочылі рэкордна

Усплёск паліўнай інфляцыі.

Пажар на аптовым рынку бензіну, дзе кошты ўзляцелі на дзясяткі адсоткаў і ўзнік дэфіцыт маркі Аі-95, перакінуўся на аўтазаправачныя станцыі, піша The Moscow Times.

Раздробны кошт аўтамабільнага бензіну ў Расеі пяць тыдняў запар расце з рэкорднай амаль за год хуткасцю, вынікае са звестак Расстата.

На тыдні з 16 да 22 ліпеня паліва на АЗС падаражэла на 0,55%, тыднем раней - на 0,53%, а на першым тыдні месяца - на 0,61%. За тры тыдні ліпеня бензін падаражэў на 1,77% – больш, чым за травень і чэрвень, разам узятыя (0,44% і 1,1% адпаведна).

Усплёск паліўнай інфляцыі ахапіў 81 расейскі рэгіён і ў месячным вылічэнні адным з самых высокіх за апошнія 10 гадоў: больш хутка бензін даражэў толькі ў ліпені 2015 года (на 2,3%), у траўні і чэрвені 2018 года (на 5,1% і 2,2 адпаведна), а таксама мінулым летам (на 2,2% у ліпені, столькі ж у жніўні і 2% - у верасні).

Сярэдняя па Расеі цана А-92, паводле Расстата, дасягнула 52,72 рубля за літр, Аі-95 – 57,64 рубля. З пачатку года бензін падаражэў на 2,46 і 2,89 рублі адпаведна. Пры гэтым цяперашнія тыднёвыя тэмпы росту коштаў – па 0,5-0,6% кожныя сем дзён – рэкордныя са жніўня 2023 года, адзначаюць аналітыкі Райфайзэнбанка.

АЗС змушаныя падвышаць кошты для аўтамабілістаў, бо бензін імкліва даражэе ў опце, а яго існы кошт у опце ўжо знішчыў іх маржу, распавядалі Reuters удзельнікі рынка. З пачатку лета да сярэдзіны ліпеня біржавыя каціроўкі Аі-95 узляцелі на 44%, перавысіўшы 70 тысяч рублёў за тону, а кошт Аі-92 падскочыў на 23% і наблізіўся да рэкордаў восені 2023 года, калі краіну ахапіў паліўны крызіс у разгар уборкі ўраджаю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках