1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі расейскі комплекс С-300 пад Джанкоем

УСУ знішчылі расейскі комплекс С-300 пад Джанкоем

З'явілася спадарожнікавае фота наступстваў нападу на базу акупантаў у Новастэпным у Крыме.

У выніку нядаўняй атакі па вайсковай базе ў сяле Новастэпнае ў Джанкойскім раёне часова акупаванага Крыма быў знішчаны комплекс С-300. Адзначаецца, што комплекс знаходзіўся ў разгорнутым стане.

Адпаведна, С-300 быў працоўны ці яго аднаўлялі для наступнага выкарыстання. Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале CyberBoroshno.

Таксама ў сеціве паказалі спадарожнікавыя фота наступстваў атакі на базу.

Як паведамляў раней Telegram-канал "ASTRA", УСУ ў нядзелю каля 7 раніцы нанеслі ўдар па населеным пункце Новастэпнае. Вайсковую базу атакавалі 4 ракетамі ATACMS. У выніку чаго была пашкоджаная вайсковая тэхніка.

Аналітыкі CyberBoroshno ўстанавілі, што быў знішчаны зэнітна-ракетны комплекс С-300. Паведамляецца, што на тэрыторыі аб'екта быў устаноўлены радар тыпу 9С19, тры пускавыя ўстаноўкі тыпу 9А84, адна пускавая ўстаноўка тыпу 9А83.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках